У Ірландыі нацыянальную мову хочуць зрабіць факультатыўным прадметам

Правацэнтрысцкая ірландская партыя Fine Gael, найбуйнейшая партыя ў нацыянальным парламенце і ў органах мясцовага самакіравання, прапанавала зрабіць ірландскую мову факультатыўным прадметам у школах.

19.06.2012 / 13:28

Рэзалюцыю ў падтрымку прапановы прыняло моладзевае аддзяленне Fine Gael на нацыянальнай канферэнцыі ў лютым гэтага года, заклікаўшы Fine Gael «выканаць сваё перадвыбарнае абяцанне і прыбраць ірландскую мову з пераліку абавязковых прадметаў у атэстаце сталасці».