Фура з рыбай перакулілася у Брэсцкай вобласці — фота

Увесь груз рассыпаўся.

28.06.2012 / 10:29

Фура, гружаная рыбай, перакулілася на трасе Брэст — Мінск — мяжа Расіі.

ДТЗ адбылося 27 чэрвеня каля 18.20 паблізу вёскі Тэльмы Брэсцкага раёна. Гружаная рыбнай прадукцыяй фура ЛіАЗ перакулілася пры з’ездзе з дарогі. Пры гэтым увесь груз рассыпаўся, а кіроўца апынуўся заблакаваны ў кабіне. Яго дасталі выратавальнікі пры дапамозе гідраўлічнага інструмента. Мужчыну шпіталізавалі.

Абставіны аварыі высвятляюцца.