Міністр Латушка прыехаў на «Славянскі базар» з чароўнай спадарожніцай — фота

Яе імя чыноўнік трымае ў сакрэце.

15.07.2012 / 12:13

Міністра культуры Беларусі Паўла Латушку нярэдка заўважаюць на свецкіх мерапрыемствах у суправаджэнні чароўнай светлавалосай спадарожніцы, імя якой чыноўнік трымае ў сакрэце.

Гэтая ж дама сядзела побач з міністрам 14 ліпеня на конкурсе выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2012», які праводзіцца ў рамках «Славянскага базару». Крыху пазней да іх кампаніі далучыўся намеснік міністра культуры Уладзімір Карачэўскі (на фота — у цэнтры).