Новы часовы павераны ЗША усклаў кветкі на Вайсковых могілках — фота

Амерыканская місіянерка выратавала трох хлопчыкаў, якія танулі ў возеры.

06.08.2012 / 15:49

Новы часовы павераны ў справах ЗША у Беларусі Ітан Голдрыч усклаў сёння, 6 жніўня, кветкі на Вайсковых могілках у Мінску да магілы амерыканскай грамадзянкі, місіянеркі Рут Уолер.

Рут Уолер разам з мужам працавала ў Мінску ў місіі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у справе дапамогі і аднаўленьня (ЮННРА) Беларусі пасля ІІ Сусветнай вайны. 25-гадовая Рут выратавала трох беларускіх хлопчыкаў, якія танулі ў возеры. Неўзабаве яна захварэла на запаленне лёгкіх і хуткацечны менінгіт і памерла 4 жніўня 1946 года.

У музеі Вялікай Айчыннай вайны, у экспазіцыі да 60-й гадавіны беларускай місіі ЮННРА, быў створаны аддзел, прысвечаны памяці Рут Уолер.

Фота: Сяргей Гудзілін