Сем чалавек са зборнай Камеруна «зніклі» ў Лондане

07.08.2012 / 16:51

Спартыўныя чыноўнікі з Камеруна заяўляюць, што не ведаюць, дзе знаходзяцца сямёра спартсменаў з алімпійскай зборнай краіны.

Мяркуецца, што пяцёра баксёраў, плывец і футбалістка пакінулі зборную Камеруна, каб застацца ў Еўропе з эканамічных прычынаў.

Запасны галкіпер жаночай зборнай Камеруна па футболе знікла яшчэ да пачатку Алімпіяды ў Лондане. Астатніх уцекачоў атлетаў не змаглі знайсці ў алімпійскай вёсцы.