Антон Сурапін: Першыя фота на волі

Сустрэча бацькоў з сынам, якога яны не бачылі месяц і пяць дзён, была вельмі эмацыйнай.

18.08.2012 / 09:34

Учора ўвечары супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі даставілі Антона Сурапіна на службовым аўтамабілі ў Слуцк.

Тут жывуць бацькі Антона, у іх кватэры прапісаны і ён сам. Сустрэча з сынам, якога яны не бачылі месяц і пяць дзён, была вельмі эмацыйнай.

Без спецыяльнага дазволу следчага Антон Сурапін не мае права пакідаць Слуцк. Пакуль яму не вярнулі і канфіскаваную пры затрыманні тэхніку — фотакамеру, ноўтбук і два мабільныя тэлефоны. Аднак у бліжэйшых планах маладога фотажурналіста — працягнуць вучобу ў БДУ і працу над сваім сайтам беларускіх фотанавінаў.