Тэракт у Інгушэціі: восем паліцыянтаў загінула

Тэрарыст-смяротнік здзейсніў выбух на пахаванні расійскага паліцыянта.

19.08.2012 / 14:39

Восем расійскіх паліцыянтаў загінулі ў выніку выбуху ў інгушскім Малгабеку на пахаванні свайго калегі. 15 чалавек шпіталізаваныя. Выбух здзейсніў тэрарыст-смяротнік.

Магутнасць выбухоўкі склала каля 3 кг у тратылавым эквіваленце.

На месцы выбуху знайшлі адарваную галаву меркаванага тэрарыста, зараз ідзе яго апазнанне.

Тэрарыст зайшоў у двор прыватнага домаўладання ў момант, калі туды прыехалі супрацоўнікі паліцыі, каб выказаць спачуванні з нагоды гібелі свайго калегі, смяротна параненага на вуліцы Малгабека напярэдадні, і прывёў у дзеянне выбуховае прыстасаванне, якое было замацавана ў яго на поясе.