Узброеная жанчына ў адзіночку абрабавала банк і cкрала €50 000

Яна замкнула ў прыбіральні ахоўніка, супрацоўніка банка і наведніка.

19.08.2012 / 21:52

Узброеная жанчына ў цёмных акулярах уварвалася ў банк у сталіцы Харватыі Заграб і забрала 360.000 кун (каля €50 тысяч), паведамляе мясцовая паліцыя.

Спачатку жанчына раззброіла ахоўніка, пагражаючы яму пісталетам, і замкнула яго ў прыбіральні разам з супрацоўнікам банка і наведнікам. Пасля гэтага яна прымусіла іншую супрацоўніцу банка выдаць ёй грошы.

Напакаваўшы сумку купюрамі, злачынца сышла ў невядомым кірунку.

Паліцыя паведаміла прыкметы: на выгляд 40 гадоў, рост 170 сантыметраў і цёмныя хвалістыя валасы. Затрымаць рабаўніцу пакуль не ўдалося.

СМі