Неўязны Макей прызначаны міністрам замежных спраў

Сяргей Мартынаў вызвалены ад пасады кіраўніка МЗС «ў сувязі з пераходам на іншую працу».

20.08.2012 / 14:05

Уладзімір Макей, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта, прызначаны міністрам замежных спраў Беларусі. Сяргей Мартынаў вызвалены ад пасады кіраўніка МЗС «ў сувязі з пераходам на іншую працу».

Адпаведныя ўказы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 жніўня, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Цікава, што міністрам замежных справаў стаў чалавек, які ёсць у чорным спісе Еўрасаюза ў ліку асобаў, якіх лічаць адказнымі за рэпрэсіі ў Беларусі.