Белгідрамет перадаў на сённяшнюю ноч і суботу штармавое папярэджанне

24.08.2012 / 15:37

25 жніўня (субота) пры перамяшчэнні актыўных атмасферных франтоў з Заходняй Еўропы па паўднёвай палове Беларусі, чакаюцца навальніцы, месцамі пры навальніцах моцныя залевы і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с.

Ноччу 25 жніўня па паўднёвай палове Мінскай вобласці чакаюцца навальніцы, месцамі пры навальніцах моцныя залевы і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с. У ноч на 25 жніўня па Мінску чакаецца навальніца.