МЗС не атрымліваў афіцыйнай інфармацыі пра адкліканне пасла Кыргызстана

Савіных параіў удакладніць афіцыйную пазіцыю кіргізскага боку.

24.08.2012 / 17:00

Прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных пракамэнтаваў адкліканьне ў Бішкек надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара ў Беларусі Эрыка Асаналіева для кансультацый.

«МЗС Беларусі не атрымліваў ніякай афіцыйнай інфармацыі па гэтым пытаньні ад кіргіскага боку».

Таксама Савіных адзначыў: «Улічваючы, што кіргіская нота паступіла ў наш адрас усяго чатыры дні таму, я думаю, што вам трэба ўдакладніць пазыцыю кіргіскага боку, перш чым распаўсюджваць такую інфармацыю».

Савіных параіў удакладніць афіцыйную пазыцыю кіргіскага боку.

У амбасадзе Кіргізстана ў Менску карэспандэнту Свабоды сказалі, што амбасадар знаходзіцца ў камандзіроўцы. Сытуацыю там не камэнтуюць.