Кіроўца Audi пашкадаваў курыцу і ўрэзаўся ў слуп — фота

У аварыі пацярпела пасажырка.

27.08.2012 / 15:15

18-гадовы кіроўца на Audi трапіў у аварыю ў вёсцы Буцілы Лідскага раёна, паведамляе сайт ДАІ Гродна і Гродзенскай вобласці. Ён ўзяў лявей, каб аб’ехаць курыцу і ў выніку ўрэзаўся ў слуп.

У аварыі пацярпела сястра кіроўцы 1999 г.н. Ёй аказвалі медыцынскую дапамогу.

Малады чалавек атрымаў пасведчанне кіроўцы менш двух месяцаў таму.