Аліеў заўтра прыляціць у Беларусь

27.08.2012 / 18:18

28–29 жніўня Беларусь з афіцыйным візітам наведае прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў.

Плануецца, што Лукашэнка і Аліеў правядуць перамовы ў вузкім і пашыраным складах, на якіх будуць абмеркаваныя стан і перспектывы развіцця двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін, навукова-тэхнічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва. На парадку дня таксама пытанні ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне, у рамках шматбаковых інтэграцыйных аб’яднанняў. Па выніках перамоў плануецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў.