Лябедзька і Хашчавацкі агітуюць за байкот

Палітык і рэжысёр зладзілі міні-мітынг у сталічным мікрараёне Вяснянка.

30.08.2012 / 17:34

29 жніўня прадстаўнікі кампаніі «За сумленныя выбары без Лукашэнкі!» правялі сустрэчу з жыхарамі сталічнага мікрараёна Вяснянка. Анатоль Лябедзька і Юрый Хашчавацкі агітавалі за байкот выбараў.

Позні старт кампаніі за байкот дэмакратычныя актывісты тлумачаць так: раней пікеты не дазвалялі ўлады. І толькі цяпер, пад час выбарчай кампаніі, можна рэальна сустракацца з людзьмі. Тым не менш, часу на агітацыю амаль не засталося: выбары адбудуцца праз тры тыдні.

Аксана Рудовіч, Таццяна Гаўрыльчык