Прэзідэнта Чэхіі цяпер будуць абіраць усенародна

Прызначана дата першых у гісторыі краіны прамых прэзідэнцкіх выбараў.

01.10.2012 / 16:49

Яны адбудуцца 11 і 12 студзеня 2013 года, паведаміў сёння кіраўнік верхняй палаты чэшскага парламента Мілан Штэх. Калі ніводзін з кандыдатаў не набярэ больш за палову пададзеных галасоў, праз два тыдні адбудзецца другі тур.

Цяперашні прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс сыходзіць у адстаўку — пасля двух пяцігадовых тэрмінаў на чале дзяржавы.

Да гэтага часу прэзідэнта Чэхіі абіралі дэпутаты абедзвюх палат парламента. Сёлета быў прыняты закон аб прамых выбарах прэзідэнта.