Іранская валюта працягвае падаць у цане з-за санкцый

02.10.2012 / 15:03

Іранскі рыял працягвае таннець у адносінах да даляра пасля рэзкага падзення ў панядзелак.

У аўторак рыял згубіў 9%, тады як у панядзелак іранская валюта патаннела адразу на 18%.

Усяго з пачатку года рыял згубіў 80% свайго кошту з-за гандлёвых санкцый, уведзеных ЗША і іншымі заходнімі краінамі ў дачыненні да Тэгерана.