Еўра знізіўся на 30 рублёў

08.10.2012 / 11:48

8 кастрычніка на таргах БВФБ беларускі рубель крыху ўмацаваўся да еўра і расійскага рубля. Таргі далярам не праводзіліся (у ЗША — свята).

Еўра знізіўся на Br30 да 11 110 рублёў.

Курс расійскага рубля знізіўся на Br0,5 да 276 беларускіх.