Эканоміка Брытаніі выйшла з рэцэсіі

Эканоміка Вялікабрытаніі вырасла на 1% у трэцім квартале 2012 г., паведамляе Нацыянальная статыстычная служба краіны.

25.10.2012 / 14:49

Мяркуецца, што гэты рост шмат у чым стаў вынікам правядзення ў Лондане Алімпійскіх гульняў.

Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран заявіў, што гэтыя лічбы дэманструюць, «што мы на правільным шляху і выбралі правільны падыход».

Тры папярэднія кварталы брытанская эканоміка дэманстравала падзенне, адправіўшы Вялікабрытанію ў першую падвойную рэцэсію з 1950 года.