КХЛ. Мінскае «Дынама» ўвайшло ў зону плэй-оф

04.11.2012 / 21:10

Мінскае «Дынама» ў чарговым матчы першынства Кантынентальнай хакейнай лігі ў гасцях атрымала сухую перамогу над рыжскімі аднаклубнікамі — 2:0 (1:0, 1:0, 0:0).

Шайбы на рахунку Кітарава і Стэплтана.

Мінскае «Дынама» ўзнялася на 8-е месца ў Заходняй канферэнцыі.

Зараз у чэмпіянаце КХЛ будзе перапынак. Наступны матч «Дынама» правядзе 14 лістапада ў Мінску супраць СКА.