Расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да Юрыя Данькава працягнута да 22 снежня

Мера стрымання Данькаву не змянялася — ён застаецца пад вартай.

08.11.2012 / 18:41

Расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да ўладальніка Dankoff Club Юрыя Данькава працягнута да 22 снежня. Пра гэта БелаПАН паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў.

Мера стрымання Данькаву не змянялася — ён застаецца пад вартай.

Юрый Данькаў быў затрыманы 4 верасня. У гэты дзень у Dankoff Club праводзіўся вобыск і іншыя следчыя дзеянні ў межах крымінальнай справы, распачатай ў канцы жніўня Следчым камітэтам у дачыненні да мастацкага кіраўніка і адміністратара ТАА Dankoff Club. Яны падазраюцца ў тым, што з 2006 года выдзялялі памяшканні ў клубе для занятку прастытуцыяй. Дзеянні службовых асоб кваліфікаваны паводле ч. 2 арт. 171 КК. Мастацкі кіраўнік Dankoff Club затрыманы.

7 верасня Юрыю Данькаву было прад'яўлена абвінавачанне ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 171 УК (выкарыстанне занятку прастытуцыяй ці стварэнне ўмоў для занятку прастытуцыяй, учыненыя службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў).