У львоўскіх гатэлях ужо забраніраваныя ўсе месцы на Эўра-2012

Бронь пашыраецца нават на месцы ў няісных гатэлях: тых, якія толькі будуюцца і нават якія існуюць толькі ў праекце.

26.04.2007 / 11:01

Усе месцы ў гатэлях Львова на час правядзеньня ў горадзе Чэмпіянату Эўропы па футболе ўжо забраніраваныя. Бронь пашыраецца нават на месцы ў няісных гатэлях: тых, якія толькі будуюцца і нават якія існуюць толькі ў праекце.

Кіраўнік львоўскай асацыяцыі разьвіцьця турызму Андрэй Мацелюх сказаў, што ўжо зараз у горадзе адчуваецца недахоп гатэляў турыстычнай клясы — трохзоркавых. Паводле ягоных слоў, зараз у Львове налічваецца тры тысячы ложка‑месцаў, і гэтага недастаткова. Андрэй Мацелюх сьцьвярджае, што ў выпадку, калі ня будзе збудавана дастатковай колькасьці гатэляў належнага ўзроўню, то турысты, якія прыедуць на Чэмпіянат Эўропы па футболе, будуць езьдзіць начаваць у Польшчу.

Паводле Korrespondent.net