Вызначыліся пары 1/4 фіналу Кубка Беларусі па футболе

22.11.2012 / 12:22

Сёння ў мінскім Доме футбола адбылося лёсаванне ¼ фіналу Кубка Беларусі сезона 2012/2013. У выніку вызначыліся наступныя пары:

«Дынама» (Мінск) — «Шахцёр» (Салігорск)

«Белшына» (Бабруйск) — «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна)

СКВІЧ (Мінск, Д2) — «Брэст»

«Мінск» — «Гомель»

Матчы ¼ фіналу пройдуць у наступным годзе ў сакавіку і будуць складацца з адной сустрэчы.