ГУУС Менгарвыканкаму: падчас "Чарнобыльскага шляху" пацярпеў міліцыянер

27.04.2007 / 19:39

ГУУС Мінгарвыканкама прызнала, што падчас сутычкі з удзельнікамі акцыі апазіцыі «Чарнобыльскі шлях» каля плошчы Бангалор 26 красавіка ў Мінску пацярпеў міліцыянер. У сталічнай міліцыі БелаПАН пацвердзілі, што супрацоўніку органаў унутраных спраў была аказана дапамога ў шпіталі МУС пасля атрыманых ім пабояў.

Аб цяперашнім стане міліцыянера нічога не паведамляецца. Іншыя супрацоўнікі органаў унутраных спраў сур’ёзных пашкоджанняў не атрымалі, заявіў суразмоўца БелаПАН.