Еўра вырас на 70 рублёў

26.11.2012 / 13:36

26 лістапада на адзінай сесіі БВФБ прайшлі чарговыя таргі. Беларускі рубель не змяніўся да даляра, прыкметна знізіўшыся да еўра.

Курс даляра застаўся на ўзроўні пятніцы - 8 530 беларускіх рублёў.

Еўра падаражэў на Br70 да 11 070.

Курс расійскага рубля ўмацаваўся на Br1 да 275 беларускіх.