У Менску рыхтуюцца пікеты ў абарону Андрэя Клімава

У Менгарвыканкам пададзеныя заяўкі на правядзеньне 21‑22 траўня пікетаў у абарону апазыцыйнага палітыка Андрэя Клімава. Іх ладзяць сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

07.05.2007 / 08:25

У Мінгарвыканкам пададзеныя заяўкі на правядзенне 21‑22 траўня пікетаў у абарону апазіцыйнага палітыка Андрэя Клімава. Іх збіраюцца праводзіць сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Першы плануецца правесці насупраць будынка гарадской пракуратуры, другі — каля следчага ізалятара № 1. Нагадаем, Клімаў быў арыштаваны ў Мінску 3 красавіка. Яму інкрымінуюцца заклікі да звяржэння альбо змены канстытуцыйнага ладу.

Падставай для арышта палітыка сталі яго артыкулы, апублікаваныя на сайце АГП. Андрэю Клімаву пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Эўрарадыё