Натальля Пяткевіч: у нас чыноўнікі ніякіх асаблівых льготаў ня маюць

Заявіла сёньня намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта.

23.05.2007 / 17:00

У Беларусі чыноўнікі не маюць ніякіх асаблівых ільгот. Аб гэтым сёння журналістам у Мінску заявіла намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталля Пяткевіч.

Паводле яе слоў, у час падрыхтоўкі законапраекта аб упарадкаванні льгот да разгляду ў Авальнай зале некаторыя прадстаўнікі грамадскіх арганізацый выказвалі меркаванне, што ўпарадкоўваць ільготы чыноўнікі павінны перш за ўсё з сябе. «З увядзеннем інстытута прэзідэнцтва яшчэ ў 1994 годзе ўсё было адменена. Сёння ў чыноўнікаў няма ніякіх ільгот, спецабслугоўвання», — сказала Наталля Пяткевіч.

У прыватнасці яна адзначыла, што чыноўнікі будуюць сабе жыллё на агульных падставах і не маюць права на льготныя крэдыты, калі не адносяцца да нейкай катэгорыі насельніцтва, якая мае на гэта права.

«Спекуляцыя на гэтай тэме зусім не да месца», — падкрэсліла намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.