Клімава паклалі ў турэмны шпіталь

24.05.2007 / 19:33

Гэтыя зьвесткі пацьвердзілі ў адміністрацыі Менскага сьледчага ізалятара, дзе Андрэя Клімава трымаюць ад 3 красавіка. Як пачуваецца Андрэя Клімаў цяпер, дзяжурны ізалятара не паведаміў. Паводле сваякоў палітзьняволенага, апошнімі днямі ён скардзіўся на галаўныя болі і болі ў сэрцы і патрабаваў шпіталізацыі.

Нагадаем, Андрэя Клімава абвінавацілі ў закліках да скіданьня ўлады. Раней былы дэпутат ужо двойчы адбываў турэмныя пакараньні.