Падаражэла навучаньне ў аўташколах

Урад устанавіў новыя памеры платы за навучаньне кіраваньню мэханічным транспартным сродкам.

24.05.2007 / 20:42

Урад устанавіў новыя памеры платы за навучаньне кіраваньню мэханічным транспартным сродкам. Цяпер плата (гранічны максімальны тарыф) за навучаньне для падрыхтоўкі ці перападрыхтоўкі кіроўцаў катэгорыі А складзе 222,74 тыс. руб., катэгорыі В — 599,08 тыс., катэгорыі С — 1 млн. 86,1 тыс., катэгорыі В‑С — 1 млн. 232,02 тыс.

У аплату ня ўключаны выдаткі на аўтамабільнае паліва, што выкарыстоўваецца пры навучаньні кіраваньню транспартным сродкам. Парадак аплаты і ўлік гэтых расходаў зацьвярджаюцца Міністэрствам транспарту і камунікацый. Плата за навучаньне ўсталявана з улікам падатку на дададзеную вартасьць.