«Рух за Свабоду» абвяшчае конкурс відэафільмаў

14.06.2007 / 20:11

Рух «За Свабоду» абвяшчае конкурс відэамікрафільмаў на тэму «Беларусь, якую не паказвае беларускае тэлебачанне». Усе ахвотныя могуць паспрабаваць сябе ў ролі рэжысёра. Умовы вельмі простыя. Здыміце сюжэт не больш за 10 хвілін і памерам да 100 МБ. Пасля загрузіце яго на відэа‑сэрвіс YouTube.com і адашліце спасылку вашага відэа і вашыя кантакты на электронны адрас info@milinkevich.org да 20 ліпеня.

Спіс найлепшых працаў будзе апублікаваны на адмысловай старонцы конкурсу на YouTube.com, а пераможцы атрымаюць каштоўныя падарункі. Акрамя таго кожны з удзельнікаў будзе мець магчымасць паказаць сваю працу некалькім мільёнам гледачоў, якія наведваюць відэа‑сэрвіс YouTube.com.

Урачыстае падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў адбудзецца 27 ліпеня.