Гарадзенскі рух «За Свабоду» агітуе за беларускія клясы

Сёлета ўлады Горадні пагадзіліся сфармаваць у шэрагу школак першыя клясы зь беларускай мовай навучаньня. Аднак для таго, каб беларускія клясы адкрыліся, трэба, каб бацькі аддалі ў іх дзетак.

28.06.2007 / 11:30

Сёлета ўлады Горадні пагадзіліся сфармаваць у шэрагу школак першыя клясы зь беларускай мовай навучаньня.

Аднак для таго, каб беларускія клясы адкрыліся, трэба, каб бацькі аддалі ў іх дзетак. А менавіта ў гэтым няма ўпэўненасьці ў гарадзенскіх актывістаў. Таму яны вырашылі самі заняцца прапагандай і агітацыяй беларускага навучаньня.

Рупліўцы руху «За свабоду» абвесьцілі пачатак інфармацыйнай кампаніі, аднак часу на яе небагата: клясы мусяць быць сфармаваныя да 20 жніўня.