Сын Лукашэнкі зацікавіўся гольфам

03.07.2007 / 11:14

На днях сын беларускага прэзыдэнта Віктар Лукашэнка наведаў гольф‑клюб у Нахабіна, што пад Масквой, паведамляе расейская газэта «Московский комсомолец». Газэта зьвязвае візыт Лукашэнкавага сына з будаўніцтвам шыкоўнага комплексу для гольфу каля беларускай сталіцы.

Пад яго аддалі 318 гектараў у Калодзішчах — прэстыжным пасёлку, разьмешчаным на паўночным усходзе Менску. Там створаць поле чэмпіёнскае клясы на 36 ямак і пасёлак для гульцоў. Паўстане гатэль на 100 месцаў і асобныя катэджы. Цэнтар мае адчыніцца ў 2010 годзе.

Гольф — дарагі від спорту і лічыцца гульнёю арыстакратыі.

Толькі ці не паблытала газэта сыноў? Гольфам мусіў бы цікавіцца ня Віктар, памочнік прэзыдэнта па бясьпецы, а Дзьмітры, малодшы сын, які кіруе прэзыдэнцкім спартовым клюбам.

МБ