У сталіцы адчыніцца 4‑зоркавы гатэль «Вікторыя»

04.07.2007 / 23:29

Гатэль разьмешчаны на праспэкце Машэрава. Ён належыць КУП «Бізнэс‑цэнтар «Сталіца». Як адзначыў дырэктар прадпрыемства Барыс Крыцкі, комплекс «Вікторыя» — гэта першы ў краіне гатэль, спалучаны з сучасным бізнэс‑цэнтрам, з камфартабэльнай канфэрэнц‑заляй.

Афіцыйная цырымонія адкрыцьця адбудзецца 20 ліпеня.

Варта адзначыць, што мэблю для гатэлю выраблялі беларускія прадпрыемствы, пераважна фабрыка «Пінскдрэў».

МБ