Украіна можа адмовіцца ад паслуг трэйдэра‑пасярэдніка «Rosukrenergo» і ўжо з наступнага году перайсьці да прамых паставак газу.
Пра гэта заявіў у інтэрвію расейскай газэце «Ведомости» прэзыдэнт Украіни Віктар Юшчанка.
Зь ягоных словаў, гэтае пытаньне стаіць у парадку дня ягонай будучай сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным у Сочах.
Праекты дакумэнтаў аб пераходзе на прамыя кантракты і каардынацыю росту цэнаў на газ і транзіт ужа падрыхтаваныя Радай нацбясьпекі і абароны Ўкраіны.
«Газпром» валодае 50% трэйдэру «Росукрэнэрга», хто яшчэ ўдзельнічае ў «Росукрэнэрга» застаецца не да канца ясным. У 2006 г. «Rosukrenergo» прадала ва Ўкраіну 50,1 млрд куб. м газу.
Юшчанка прадбачыць рост цаны на газ у 2008 г. На ягоную думку, у гэтым няма трагедыі, і ўкраінскай прамысловасьці з гледзішча доўгатэрміновага павышэньня канкурэнтаздольнасьці «карысна й выгадна» купляць газ па рынкавых цэнах.
У той жа час, на думку Юшчанкі, прапанаваная Расеяй цана на газ на 2008 год — $235 за 1000 куб. м — «мае значны палітычны складнік».
«Палітыку лібэралізацыі цаны трэбы праводзіць прадумана, з улікам сярэднетэрміновай пэрспэктывы «, — заявіў Юшчанка.





