![]() Юрась Алейнік |
Такое вызначэньне вынесла судзьдзя Пракаповіч на аснове арт. 164‑1 Адміністрацыйнага кодэкса. Нагадаем, што 4 ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёна Менску разглядалася справа Юрыя Алейніка
Праваабаронца Алег Гулак мяркуе, што гэтае рашэньне азначае «адмову ў абароне правоў чалавека. Але трэба прызнаць, што судзьдзя скарысталася законным спосабам сысьці ад адказнасьці».
Ю. Алейнік і А. Гулак мяркуюць надалей дабівацца праўды. На наступным тыдні яны пададуць касацыю ў Менскі гарадзкі суд. Алег Гулак не выключае, што справу вернуць назад у раённы суд, але прызначаць новага судзьдзю.





