Гэта «творчыя» і «сілавыя» вышэйшыя навучальныя ўстановы — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Акадэмія музыкі, а таксама Ваенная акадэмія, Акадэмія МУС, Камандна‑інжынерны інстытут і Гомельскі інжынерны інстытут МНС.
Прыём дакументаў у творчыя вну будзе доўжыцца па 11 ліпеня, а ў сілавыя — ‑ па 16‑га. Ва ўсе іншыя дзяржаўныя і прыватныя вну краіны дакументы можна будзе падаць ад 12 па 29 ліпеня. Большасць вну будуць прымаць студэнтаў толькі па выніках цэнтралізаванага тэставання.





