Ірына Дарафеева на канцэрце 25 сакавіка 2007 году.
Ірына Дарафеева
на канцэрце
«За незалежную
Беларусь» 25 cакавіка

Артыстцы-вакалістцы вышэйшай катэгорыі Маладзёжнага тэатру эстрады Іне Афанасьевай і вядучаму майстру сцэны Тэатру песьні І.Дарафеевай Ірыне Дарафеевай прысвоены званьні "Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь".

Апошні год Дарафеева і Афанасьева нястомна ўдзельнічалі ў канцэртах “За Беларусь”. Разам з агітбрыгадамі артыстаў яны аб’яжджаюць горад за горадам.

Узнагароды знайшлі і яшчэ некалькі творцаў. Мэдалём Скарыны ўзнагароджаны артысты Купалаўскага тэатру Вячаслаў Паўлюць і Тэатру беларускай драматургіі Ігар Сігаў.

А мастаку Мікалаю Кузьмічу нададзена званьне "Заслужаны дзеяч мастацтваў ".

Фота photo.bymedia.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?