«Сёньня атрымаў адказ з магілёўскай пракуратуры на тую скаргу, якую адвакат накіроўваў у спадзяваньні зьняць мае спагнаньні.
Адказ, безумоўна, адмоўны. У ім гаворыцца, што парушэньні мае падцьвярджаюцца паказаньнямі супрацоўнікаў калёніі і маімі ўласнымі тлумачэньнямі (?). Во як. Але гэта не падставы для суму — ўсёж‑такі не дзеля таго выпісвалі паўтары гады, каб ужо праз дзевяць месяцаў я парушаў артыкул 193‑1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь».