Былы дырэктар рыбгаса «Грыцава» Маладзечанскага раёна прыгавораны да 4 гадоў пазбаўлення волi. Як паведамiлi ў прэс-цэнтры Генеральнай пракуратуры, падчас следства было ўстаноўлена, што дырэктар рыбгаса, з’яўляючыся службовай асобай, па асабiстай iнiцыятыве ўсклаў на сябе абавязкi па ахове сажалак рыбгаса ад магчымых грабяжоў рыбы. У жнiўнi 2006 года, каля рыбгаса «Нагульная сажалка № 3» паблiзу вёскi Цемянiца Маладзечанскага раёна, ён адабраў вудачкi ў траiх грамадзян, а затым збiў iх гумавай дубiнкай. Пацярпелыя вымушаны былi ратавацца ўцёкамi. Затым, узламаўшы замок багажнiка ў аўтамабiлi аднаго з пацярпелых, дырэктар выкраў адтуль маёмасць на суму Br170 тыс. Каб пазбегнуць крымiнальнай адказнасцi, шляхам угавораў i пагрозы звальнення з работы ён падбухторваў работнiкаў рыбгаса — сваiх падначаленых — да дачы лжывых паказанняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?