Холдынг «Газпром-мэдыя» пачынае інвэставаць у інтэрнэт-праекты.
Цяпер холдынг вядзе перамовы пра куплю відэаабменнага парталу RuTube, піша расейская газэта «Коммерсантъ». Ягоныя ўладальнікі просяць за яго $5-10 млн.
На RuTube разам з «Газпромам» прэтэндуюць яшчэ некалькі інвэстараў.
RuTube — расейскі аналяг амэрыканскага YouTube: ён дазваляе загружаць файлы і рабіць іх даступнымі для іншых карыстальнікаў. Наё сёньня RuTube штодзённа наведвае каля 100 тыс. унікальных карыстальнікаў, кожны зь якіх штодзённа праглядае каля пяці кліпаў.





