Арганізатарам конкурсу выступіў швайцарскі дасьледчык Бэрнар Вэбэр, які падчас цырымоніі абвеьсціў пра новы конкурс: сем прыродных цудаў сьвету.
Такім чынам сьпіс новых сямі цудаў сьвету складаюць:
Калізэй у Рыме, Вялікі кітайскі мур, горад інкаў Мачу‑Пікчу (Пэру), статуя Хрыста ў Рыё‑дэ‑Жанэйра (Бразылія), Тадж‑Махал (Індыя), комплекс Петра (Ярданія), піраміда племені мая на Юкатане (Мэксыка).
Ня тралілі ў сьпіс эгіпецкія піраміды, адзіны пазасталы цуд сьвету са сьпісу, што быў складзены ў старажытнасьці.
Між тым UNESCO ад вынікаў конкурсу адхрысьцілася.
Нагадаем, што ў старажытнасьці сем цудаў сьвету былі: Сады Семіраміды, Храм Артэміды Эфэскай, Галікарнаскі маўзалей, Калос Радоскі, Александрыйскі маяк, Статуя Зэўса ў Алімпіі, піраміды ў Эгіпце.





