Другая чарга Балтыйскай трубаправоднай сыстэмы (БТС-2) можаы быць запушчаная ў сьціслыя тэрміны, мяркуе першы віцэ-прэм’ер Расеі Сяргей Іваноў.

Ён заявіў пра гэта ў нядзелю, наведваючы Прыморск — порт пад Пецярбургам, куды мае накіроўвацца нафтаправод з Унечы ў абыход Беларусі.

Ён паведаміў, што ва ўрадзе Расеі ёсьць задумы правесьці ў Прыморск таксама чыгунку. Іншы праект — пабудова ў Прыморску заводу па звадкаваньні газу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?