![]() |
Манеты дзве: срэбная — наміналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 33,62 г, дыяметрам 38,61 мм;
ды медна‑нікелевая — наміналам 1 рубель, масай 15,5 г, дыяметрам 33,00 мм.
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — выступаючы кант па акружнасьці, пведамляе сайт Нацбанку. На бакавой паверхні манет надпіс: умацаванне і абарона дзяржавы.
На пярэднім баку манет размешчаны: у цэнтры — выява рэканструкцыі брамы дзяцінца старажытнага Менска, уверсе — рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе — год чаканкі (на срэбнай — проба сплаву) і намінал: 20 РУБЛЁЎ на срэбнай і 1 РУБЕЛЬ — на медна‑нікелевай.
![]() |
На адваротным баку манет — рэльефная выява Глеба Менскага, злева — адлюстраванне ўнікальнага каменнага абразка Маці Божай, аднесенага да XII — XIII стагоддзя, і знойдзенага пры раскопцы старажытнага Менска, па крузе надпіс: ГЛЕБ МЕНСКІ і гады яго праўлення: 1101 — 1119.
Манеты адчаканены: срэбная — якасцю «пруф», медна‑нікелевая — «пруф‑лайк». Тыраж срэбнай і медна‑нікелевай манет — па 5000 штук.
Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.





