Сьцеражыцеся абуджаных цмокаў…

СТВ, 00.25

posterУлада агню
Вялікабрытанія – Ірляндыя – ЗША, 2002, каляровы, 101 хв.
Рэжысэр: Роб Боўмэн
Ролі выконваюць: Крыстыян Бэйл, Мэцью МакКонахі, Ізабэла Скарупка, Джэрард Батлер, Скот Моўтэр, Дэвід Кенэдзі
Жанр: Постапакаліптычны фантастычны трымценьнік
Адзнака: 6 (з 10)

Маленькі хлопчык Куін становіцца сьведкам абуджэньня цмокаў. Праз 20 гадоў плянэта выпалена абуджанымі пачварамі, але пасталелы Куін дае бой цмокам…

Постапакаліптычная фантастыка з казачнымі пачварамі, якія выглядаюць надзіва натуралістычна. Полымя, сучасныя баі, біялёгія і генэтыка цмокаў, змрочна-вогненная атмасфэра.

Усе фільмы

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?