Спэктакль паводле п’есы К. Гальдоні «Слуга двух гаспадароў» ствараюць пастаноўшчыкі з розных краін і тэатральных школаў: рэжысэр А. Нардштрэм – са Швэцыі, харэограф І. Качаеў – з Расеі, кампазытар С. Картэс – зь Беларусі. Спэктакль будзе пра тое, як апантаны Чалавек можа перавярнуць сьвет. Прэм’ера плянуецца на канец сьнежня 2007 году.





