Кіраўнік марыянэткавага ўраду Чачні Рамзан Кадыраў падтрымаў ідэю пераводу навучаньня ў пачатковай школе на чачэнскую мову. Паводле Канстытуцыі Чачэніі, у Чачэніі ўведзенае дзьвюхмоўе. Статус дзяржаўных маюць чачэнская і расейская мовы. Гэты асноўны закон быў прыняты пасьля заняцьця краіны, якая ў 1991 годзе абвесьціла незалежнасьць, расейскімі ўзброенымі сіламі. Гэтаму папярэднічалі дзьве зьнішчальныя вайны 1994—1996 і 1999—2000 гадоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?