Сын апошняга аўстра‑вугорскага імпэратара Франца Ёсіфа атрымаў украінскі ордэн. Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчэнка ўзнагародзіў дэпутата Эўрапарлямэнту Ота фон Габсбурга ордэнам князя Яраслава Мудрага V ступені «за ўнёсак ў ’эўрапейскую інтэграцыю Ўкраіны і ўмацаваньне яе міжнароднага аўтарытэту».
Галічына ўваходзіла ў Аўстра‑Вугорскага імпэрыю аж да часу яе развалу ў 1918 годзе і ўтварэньня незалежнай Заходня‑Ўкраінскай Рэспублікі.
Апошні прынц Аўстра‑Вугорскай імпэрыі 95‑гадовы Ота фон Габсбург актыўна лабіюе ўкраінскія зацікаўленьні ў Эўрапарлямэнце і зьяўляецца прыхільнікам ўваходжаньня Ўкраіны ў Эўрасаюз.
Узнагароджаньне адбывалася ў Івана‑Франкоўску (у часы імпэрыі ён называўся Станіславаў). Напярэдадні сын Франца Ёсіфа адведаў Каламыю, дзе сто год таму адпачывалі ягоныя бацькі. У мясцовай царкве ён памаліўся за свайго бацьку.





