Cёлетнім чэрвенем менскае жыльлё на другасным рынку падаражэла на 1%.

Сярэдні кошт прапановы кватэраў у Менску павялічыўся на 20 даляраў і дасягнуў узроўню 1907 $/м²., паведамляе сайт нерухомасьці Realt.by. Нагадаем, што ў траўні рост кошту прапановы быў утрая большы.

У чэрвені трох‑ і чатырохпакаёўкі падаражэлі на 1,8% і 2,7% адпаведна (у траўні гэтыя паказчыкі складалі 4,6% і 5,6% адпаведна). Двухпакаёўкі падаражэлі нязначна — на 0,6% (+2,9% у траўні), а аднапакаёўкі нават патаньнелі на 0,6% (+0,9% у траўні).

Па‑ранейшаму найдаражэйшыя кватэры ў Цэнтральным раёне сталіцы — за месяц жыльлё тут падаражэла на $47 (2178$/м²). На другім месцы па дарагоўлі кватэры ў Савецкім раёне, якія падаражэлі на $37 (2128$/м²). Найтаньнейшыя кватэры ў Заводзкім раёне: тут 1 м². каштуе $1743.

Кошты на камэрцыйнае жыльлё не зьмяніліся: 1500‑2500$ за квадратны мэтар.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?