Адзін з найлепшых сэрвісаў статыстыкі ў расейскім інтэрнэце Liveinternet.ru пачаў пошук аўдыторыі за межамі сваёй краіны. Дзеля гэтага інтэрфэйс сэрвіса быў перакладзены на 16 розных моваў. Сярод іх цяпер ёсьць варыянт і па?беларуску.
Правапісам для перакладу на беларускую мову была абраная наркомаўка, але ж якасьць ад гэтага не пацярпела. Пагартаўшы некалькі старонак можна налічыць нашмат меней адруковак, чым на некаторых традыцыйных беларускамоўных рэсурсах.
Liveinternet.ru пераклалі таксама старонкі рэйтынгаў, у якіх былі створаныя адмысловыя разьдзелы для асобных краінаў на адпаведных мовах. Такім чынам для беларускіх сайтаў зьявілася добрая альтэрнатыва рэйтынгу Акавіта.
Акрамя беларускай liveinternet.ru мае інтэрфэйсы на нямецкай, ангельскай, французскай, італійскай, кітайскай, украінскай і інш. мовах.





