Антытаталітарная казка на беларускім экране
10 ліпеня, Лад, 11.25, 1-ая сэрыя
У ціхім каралеўстве прынцэса чакае замежнага прынца, выхаванец царскай сям’і Патрык складае вершы, а кароль захапляецца конегадоўлей. Але за фасадам ідыліі – мана й старыя злачынствы, а за таталітарным шчасьцем сочыць злы міністар. Знойдзеная чароўная ружа адбудзіць праўду – і зьнішчыць зло…
Антытаталітарная перабудовачная казка пэўны час выглядала мілаю й наіўнай. Але яна не састарэла й ізноў гучыць злабадзённа.
11 ліпеня а 11.05 – 2-ая сэрыя.





