На месца старога цыклону ўжо 10 ліпеня да нас завiтае пасланнiк паўднёвых шыротаў з Iталii цыклон пад назвай Альфонс. Таму ў блiжэйшыя суткi на большай частцы краiны ўмераныя дажджы з навальнiцамi будуць чаргавацца з моцнымi лiўнямi. Пры навальнiцах парывы ветру да 15—20 м/сек. Тэмпература паветра ўдзень — 18—24, па паўднёваму ўсходу — да 25—30 градусаў.

У сераду кароткачасовыя дажджы чакаюцца паўсюдна толькi ўначы, а ўдзень яны будуць турбаваць нас толькi месцамi па краiне. Тэмпература паветра ўначы — 12—18 градусаў, удзень — 19—25.

Паводле папярэднiх прагнозаў, у другой палове тыдня надвор’е палепшыцца. Аднак i ў гэтыя днi мы застанёмся ў зоне панiжанага цiску, таму месцамi магчымыя летнiя кароткачасовыя слабенькiя дажджы. Тэмпература паветра ўначы — 9—14 градусаў, удзень — 20—26, у нядзелю па паўднёваму захаду да 28 градусаў цяпла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?